Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  3. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  4. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  5. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  8. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  9. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  10. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  11. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  12. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  13. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  14. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  15. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  16. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  17. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
Читать по-русски


/

Пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай стала вядома, што на рахунак яе фонду Białoruś Liberty мусіў прыйсці грант, прызначаны для Каардынацыйнай рады. Некаторыя СМІ называлі суму ў 100 тысяч еўра. Ці атрымаў фонд Мельнікавай грошы і што з імі цяпер? «Люстэрка» спытала ў выканаўцы абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай рады Станіславы Гліннік.

Анжелика Мельникова. Фото: t.me/rada_vision
Анжаліка Мельнікава. Фота: t.me/rada_vision

Яшчэ 29 сакавіка Каардынацыйная рада ў афіцыйным тэлеграм-канале паведаміла, што зьвярнулася да донараў сродкаў з пытаннем, ці былі пераведзеныя грошы на рахунак фонду Białoruś Liberty.

— Мы зрабілі запыт донарам. Яны адказалі, што першы транш быў сапраўды пераведзены ў сакавіку, — расказала Станіслава Гліннік, але колькі дакладна грошай атрымаў фонд Мельнікавай, не паведаміла.

— Паводле дамоўленасці з донарамі мы не можам агучваць суму, на якую быў ухвалены грант, — дадала яна.

Пакуль гэта ўся інфармацыя. Паводле Гліннік, да банкаўскага фонду Białoruś Liberty доступу ў чальцоў КР няма.

У нагляднай радзе фонду, паводле адкрытых крыніц, адзін чалавек (інфармацыі пра іншых удзельнікаў у адкрытых крыніцах няма). Гэта афіцыйная прадстаўніца «Кіберпартызан» Юльяна Шаметавец. Раней яна пацвярджала, што праз гэтую арганізацыю аб’яднанне атрымлівала сродкі. І адзначыла, што на рахунках фонду завіслі «некалькі дзясяткаў тысяч даляраў», прызначаных для «партызан».

Станіслава Гліннік адзначыла, што цяпер іншыя ўдзельнікі фонду спрабуюць атрымаць доступ да кіравання ім. Яны запусцілі працэдуру змены яго старшыні.

— Пасля гэтага з’явіцца разуменне, ці ёсць там грошы. Але працэс можа заняць ад некалькіх тыдняў да месяца і больш. Паспрабуем паскорыць працэдуру, але гэта залежыць ад хуткасці працы польскіх бюракратычных службаў, — сказала палітык.

Паводле Гліннік, вылучаны грант быў першым, ухваленым донарамі для Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Ён прызначаўся для аплаты працы медыягрупы і правядзення афлайн-паседжанняў КР. Праект быў разлічаны на год.

— Пра гэты праект ведалі ўсе ўдзельнікі нарады фракцый КР, ён быў прадстаўлены і абмеркаваны і на стратэгічнай сесіі, і на паседжаннях камісій, таксама Анжаліка для збору меркаванняў асабіста абмяркоўвала яго з асобнымі фракцыямі, — сцвярджае выканаўца абавязкаў спікеркі.

Што вядома пра знікненне Анжалікі Мельнікавай

У пятніцу, 28 сакавіка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што 25 сакавіка знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава. Ён расказаў, што падаў заяву пра гэта ў праваахоўныя органы Польшчы (у Анжалікі акрамя беларускага ёсць грамадзянства гэтай краіны). Таксама 28 сакавіка стала вядома, што разам з жанчынай зніклі і дочкі, што жылі з ёй у Варшаве.

Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», да 25 сакавіка дэлегаты КР некалькі тыдняў не бачылі яе, бо палітык хварэла на COVID-19. Аднак, паводле іх словаў, спікерка выходзіла на сувязь. Прынамсі, да 21 сакавіка. Як пазней удакладняў Латушка, у гэты дзень яна апошні раз прысутнічала на сазвоне.

— Візуальна мы яе бачылі. Адкуль было злучэнне, мы не ведаем, — казаў у інтэрв'ю Deutsche Welle намеснік кіраўніцы АПК. Ён таксама адзначыў, што Анжаліка абяцала прыйсці ў офіс 24 ці 31 сакавіка. Але, спаслаўшыся на хваробу, візіт адмяніла.

У суботу, 29 сакавіка, у эфіры польскага тэлеканала TVN24 Латушка сцвярджаў, што былы муж спікеркі КР выехаў у Беларусь (пазней ён заявіў, што, паводле інфармацыі ад паліцыі, 3 сакавіка экс-муж перасёк польска-беларускую мяжу на аўтобусе).

У гэты ж дзень прэс-сакратар польскага МУС Яцак Дабжыньскі расказаў, што, паводле звестак польскіх і партнёрскіх службаў, Мельнікава на той момант ужо некалькі тыдняў знаходзілася за межамі Польшчы. Праз некалькі дзён Павел Латушка са спасылкай на паліцыю заявіў, што спікерка КР пакінула краіну 26 лютага і вылецела ў Вялікабрытанію.

30 сакавіка чытачы «Люстэрка» паведамлялі, што бачылі былога мужа Мельнікавай разам з дочкамі ў Нясвіжы. Раніцай 31 сакавіка кіраўнік НАУ заявіў, што мабільны тэлефон Анжалікі з 19 сакавіка таксама знаходзіцца ў Беларусі.

У пятніцу, 4 красавіка, сузаснавальнік ініцыятываў BY_help і BYSOL Аляксей Лявончык, які жыве ў Вялікабрытаніі, падаў заявы пра знікненне спікеркі КР у дзве сілавыя структуры гэтай краіны: паліцыю Лондана (Metropolitan Police) і Нацыянальнае агенцтва па расследаванні злачынстваў (NCA).

7 красавіка «Люстэрку» ўдалося пагаварыць з экс-мужам Анжалікі Андрэем Мельнікавым. Ён пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі разам з дзецьмі. У гэты ж дзень стала вядома, што брытанская паліцыя не праводзіць расследавання па факце знікнення спікеркі КР.

Чытайце таксама