Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  2. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  3. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  6. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  7. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  8. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  11. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  12. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  13. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  16. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  17. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
Читать по-русски


/

Па падазрэнні ў карупцыі затрыманы Анатоль Чэпікаў — дырэктар Палаца культуры МАЗ, прадзюсар, кампазітар і аўтар «гімна УНС». Пра затрыманне паведаміла крыніца «Люстэрка». У самім ПК сказалі, што мужчына «часова не працуе».

Анатолий Чепиков. Фото с его страницы в Instagram
Анатоль Чэпікаў. Фота з яго старонкі ў Instagram

Паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка», дырэктара ПК МАЗ затрымалі каля месяца таму. Прэтэнзіі сілавікоў былі звязаныя з прафесійнай дзейнасцю кіраўніка канцэртнай пляцоўкі — ён стаў падазраваным па карупцыйным артыкуле.

На сайце пляцоўкі Анатоль Чэпікаў па-ранейшаму пазначаны як дырэктар. Журналістка «Люстэрка» звярнулася ў арганізацыю пад выглядам дзелавога партнёра. Калега мужчыны сказала, што цяпер ён часова не працуе.

— Узніклі абставіны, форс-мажор, — каротка патлумачыла яна. Супрацоўніца не змагла ўдакладніць, калі дырэктар вернецца да працы, і параіла звязацца з адным з яго намеснікаў.

Мабільны нумар мужчыны цяпер недаступны. Мяркуючы з вайбер-акаўнта, звязанага з нумарам, апошні раз ён быў анлайн 12 лютага 2025 года. У асабісты акаўнт VK ён не заходзіў пасля 11 лютага.

Анатоль Чэпікаў — прадзюсар гурта «PROвокация». Зараз гэта дуэт Арцёма Саладухі (не сваяк вядомага спевака) і Уладзіслава Жука. У 2017 годзе гурт удзельнічаў у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне», але не выйграў. У Instagram калектыў прэзентуе сябе так: «Васьміразовыя лаўрэаты „Песні года Беларусі“, найлепшы поп-гурт РБ паводле версіі RuTV». «PROвокация» актыўна ўдзельнічала ў прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства» перад прэзідэнцкімі выбарамі — 2025.

Раней Чэпікаў займаў пасаду гендырэктара радыёстанцыі «Пілот FM» (яе заснавальнік — БРСМ). У Instagram ён называе сябе «заснавальнікам» станцый «Пілот FM» і «Душевное Радио».

Дырэктар ПК МАЗ таксама піша музыку. Больш за 50 песень яго аўтарства ўваходзяць у «Пералік твораў і іншых аб’ектаў, маёмасныя правы ў дачыненні да якіх знаходзяцца ў калектыўным кіраванні НЦІУ». Выконваюць іх акрамя «PROвокации» Аляксей Хлястоў, Анатоль Дзянісаў, Аляксандр Саладуха, Жанет, Вікторыя Алешка і іншыя лаяльныя ўладам беларускія выканаўцы. Некаторыя кампазіцыі Чэпікава выкарыстоўвалі на праўладных мерапрыемствах — напрыклад, гімн акцыі БРСМ «Беларусь помнит» і гімн пятага Усебеларускага народнага сходу «Беларусь».