Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У 2024 годзе завочна ўзбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да «паўтара дзясятка журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода», паведаміў у сюжэце на ютуб-канале рэдакцыі журналіст Дзмітрый Гурневіч, звярнуў увагу «Позірк».

Фота іллюстрацыйнае. Фота: rferl.org
Фота іллюстрацыйнае. Фота: rferl.org

Паведамляецца таксама пра ператрусы і допыты, з якімі сутыкнуліся сваякі супрацоўнікаў.

Падрабязнасці не прыводзяцца.

14 студзеня стала вядома, што палітычны аглядальнік «РС» Юры Дракахруст унесены ў базу вышуку МУС Расіі «па артыкуле КК», нумар не названы.

14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку — у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе медыяпраекты «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі».

У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі «павінны скараціць выкананне сваіх статутных функцый і адпаведны персанал да мінімальнай прысутнасці і функцый, якія патрабуюцца па законе». Да 21 сакавіка кіраўнікі агенцтваў павінны накіраваць у Белы дом справаздачы аб выкананні патрабаванняў указа.

«Іранскія аяталы, кітайскія камуністычныя лідэры і аўтакраты ў Маскве і Мінску будуць святкаваць» спыненне фінансавання ўладамі ЗША міжнароднага медыяпраекта «Радыё Свабода», заявіў прэзідэнт гэтага СМІ Стывен Капус.

З дня свайго заснавання «Радыё Свабода» з’яўлялася «маяком для тых, каго таталітарызм пазбавіў праўды», заявіў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, каментуючы рашэнне Трампа.

«Ад Беларусі да Ірана, ад Расіі да Афганістана, «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі» застаюцца сярод нямногіх крыніц свабоднай інфармацыі для тых, хто жыве пад прыгнётам. Заглушыць іх было б стратай не толькі для іх, але і для ўсіх нас, хто верыць у дэмакратыю», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

«Для нас, народаў, якія жывуць ва ўмовах тыраніі, «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі» з’яўляюцца сімваламі свабоднага свету — галасамі праўды», — заявіла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская.

Раней СМІ паведамілі, што пасля публікацыі ўказа журналісты «Голасы Амерыкі» атрымалі апавяшчэнні аб тым, што іх адправілі ў незапланаваны водпуск з захаваннем заработнай платы. Таксама паведамлялася, што адобранае Кангрэсам грантавае фінансаванне «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа» спынена.

Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 мільён чалавек.

«Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа» заснавана ў 1949 годзе.

Беларуская служба «РС» пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзеяў 2020 года цалкам працуе з-за мяжы, офісы рэдакцыі знаходзяцца ў Празе (Чэхія) і Вільнюсе (Літва). Прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з «РС» Ігар Карней і Ігар Лосік.

Беларускія праўладныя рэсурсы і дзеячы выказваюць ухвалу ў сувязі са спыненнем фінансавання «РС».

Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 20 сакавіка ў Беларусі ў няволі знаходзяцца 40 журналістаў.