Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  16. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), калі палічыць патрэбным. Такую заяву падчас выступу ў парламенце зрабіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян, перадае «Радыё Азатуцюн».

Нікол Пашынян. Фота: прэс-служба прэм’ер-міністра Арменіі

«Выйдзем [з АДКБ]. Мы вырашым калі. А вы што думаеце? Які наступны крок? Думаеце, вернемся назад? Не, іншай дарогі няма. Не турбуйцеся, назад не вернемся», — сказаў Пашынян.

Так палітык адказаў на пытанне апазіцыйнага дэпутата пра тое, чаму Арменія не выходзіць з АДКБ, нягледзячы на крытыку арганізацыі.

Ён таксама абвінаваціў ранейшыя ўлады краіны ў тым, што яны ўступілі ў «саюз-бурбалку», заснавальнікі якога не выканалі сваіх дамоўленасцяў, але «разам з Азербайджанам планавалі вайну» супраць Арменіі.

У армянскім МЗС лічаць, што ў заяве Нікола Пашыняна не ідзе гаворкі пра выхад краіны з АДКБ. Паводле кіраўніка ведамства Арарата Мірзаяна, прэм’ер проста «сказаў, што мы вырашым, калі выйсці, але назад не вернемся».

Нагадаем, у сакавіку Пашынян паведаміў, што Арменія фактычна замарозіла сваю дзейнасць у межах АДКБ і гатовая выйсці адтуль, калі партнёры не дадуць адказу на пытанне пра зону адказнасці арганізацыі ў краіне.

Паводле прэм’ер-міністра, у мінулым Арменія атрымала «вельмі выразную» пазіцыю ад сваіх партнёраў па АДКБ, у прыватнасці Расіі, наконт таго, што яе суверэнітэт — для іх чырвоная лінія. У выніку канфлікту з Азербайджанам, калі Арменія страціла Нагорны Карабах, гэтая чырвоная лінія была пяройдзеная, але саюзнікі не выканалі сваіх абавязанняў, лічыць ён.

Аддаленне Арменіі ад Расіі і АДКБ

Як пісала выданне Hraparak, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у пачатку сакавіка казаў пра планы падаць заяўку Арменіі на ўступленне ў ЕС не пазней за восень 2024 года. Ён растлумачыў, што інтарэсы бяспекі рэспублікі «патрабуюць стаць мацнейшымі, калі не ў вайсковым плане, то хаця б у эканамічным».

Пасьля эскалацыі ўзброенага канфлікту з Азербайджанам у Нагорным Карабаху ў Ерэване раскрытыкавалі Расію за тое, што яна не аказала Арменіі належнай падтрымкі. У лютым 2024 года ўлады абвясцілі пра замарозку сяброўства Арменіі ў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку. У сакавіку ўлады рэспублікі скіравалі Расіі афіцыйны ліст пра спыненне працы памежнай службы ФСБ РФ у ерэванскім аэрапорце Звартноц.

Пашынян наўпрост казаў, што рэспубліка шукае новых партнёраў для вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, бо не можа яго рэалізоўваць толькі з Расіяй. У верасні 2023 года Арменія правяла на сваёй тэрыторыі сумесныя з ЗША вайсковыя вучэнні, задачай якіх была падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.